Velcom зноў прадаюць, здзелку заключаць да канца кастрычніка – “Die Presse”
Velcom зноў прадаюць. Перамовы паміж кампаніямі “Telekom Austria” і братамі Самаві, уладальнікамі кіпрскай кампаніі ”SB Telecom”, аб перапродажы актываў замежнага прыватнага прадпрыемства “Мабільная лічбавая сувязь” (МЦС, гандлёвая марка Velcom) уступілі ў рашаючую фазу. Пра гэта паведаміла аўстрыйская газета “Die Presse”. Паводле яе
звестак, здзелка будзе зачынена на працягу пяці-шасці тыдняў, гэта
значыць да канца кастрычніка.
“Die Presse” паведамляе, што сума здзелкі зніжаная: замест ранейшых 2,2 млрд долараў гаворка ўжо ідзе пра 1,6 млрд долараў. У самой кампаніі “МЦС” інфармацыю пра яе магчымую пакупку аўстрыйскім інвестарам не каментуюць.
Нагадаем, у жніўні дзяржаўную долю акцый Velcom выкупіла кіпрская ”SB Telecom”. Падрабязнасці здзелкі дагэтуль невядомыя.
Беларускія навіны