Венесуэльца будуць судзіць за футболку з Чавесам

Венесуэльца будуць судзіць за футболку з Чавесам, паведамляе газета "Наша Ніва". Надпіс на майцы венесуэльца, на думку следчых, абразіў прэзідэнта краіны Уга Чавеса. 49-гадовы Эрнандэс Сокет быў арыштаваны на бейсбольным матчы ў лютым за футболку з надпісам "Сраць я хацеў на тваю рэвалюцыю, Уга".

Па яго ўласных словах, у момант затрымання людзі на стадыёне выказвалі яму словы падтрымкі. Пазней ён быў адпушчаны на волю пад абавязальніцтва рэгулярна адзначацца ў судзе.

Сокет заявіў, што спраўна з’яўляўся перад судом да мінулага тыдня, а ў гэты панядзелак атрымаў позву на судовае разбіральніцтва. Ён дадаў, што разгляд справы пачнецца 1 снежня, а працэс будзе праходзіць у крымінальным судзе штата Нуэва-Эспарта.