Вера ў стабільнасць рубля падае

У якой валюце зараз, на ваш погляд, найбольш выгадна і бяспечна захоўваць свае назапашванні? Такое пытанне задаў жыхарам Мінска сацыялагічны цэнтр "Зеркало-инфо".

34% апытаных назвалі долар, 20% — еўра, 18% — у рублях, 2% назвалі іншую валюту, а 26% не змаглі выбраць нейкую адну валюту.

Аналагічны пытанне задавалася мінчукам у 2008 годзе. Тады долар выбралі 33%, еўра — 28%, рублі — 23%. Гэта значыць, давер на ранейшым узроўні захаваўся толькі да амерыканскіх грошай, піша сайт "Мы".