Ветэрынар падрабіў даведку пра смерць каровы, яму пагражае 2 гады турмы

Падрабіўшы даведку аб смерці каровы, працаўнік ветэрынарнай лякарні з Ляхавіч трапіў пад артыкул Крымінальнага кодэксу. 45-гадовая жыхарка вёскі Нача, якая застрахавала сваю карову, раптам яе страціла. Не выклікаючы дактароў, кабета закапала жывёлу. Праз некалькі дзён, каб атрымаць страхоўку, яна ўгаварыла супрацоўніка ветлякарні скласці пратакол ускрыцця каровы, што той і зрабіў.

Страхаўшчыкі выказалі сумнеў у дакладнасці дакумента і звярнуліся ў міліцыю. Пратакол насамрэч аказаўся падробленым. Распачатая крымінальная справа. Ветэрынару пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў.