В'етнамскія камуністы зацікавіліся брэсцкай гарэлкай
Гэтымі днямі ў Брэсце знаходзіцца афіцыйная дэлегацыя правінцыі Куанг Нінь сацыялістычнай рэспублікі В'етнам на чале з першым сакратаром камуністычнай партыі правінцыі таварышам Ву Нгуен Ньэмам. Як паведамілі ў брэсцкім аблвыканкаме, гэты візіт праходзіць у рамках
міжурадавых пагадненняў паміж краінамі. Яны скіраваны на ўсталяванне
супрацоўніцтва ў галінах эканомікі, культуры, турызму і спорту паміж
рэгіёнамі Беларусі і В'етнама.
Вядома, што акрамя Брэста Ву Нгуен Ньэм наведае Гродна і Мінск, каб і там падпісаць дамовы супрацоўніцтва.
У якасці першага крока да супрацоўніцтва в'етнамская дэлегацыя наведае шэраг брэсцкіх прадпрыемстваў, сярод якіх лікёра-гарэлачны завод “БелАлко” і вядомы вытворца малочнай прадукцыі “Савушкін прадукт”.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст