Віцэ-прэм'ер Румас накіраваўся ў Маскву
Беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Сяргеем Румасам заўтра прыме ўдзел у пасяджэнні інтэграцыйнага камітэта ЕўрАзЭС у Маскве. Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС РБ, будуць абмеркаваныя пытанні ўмацавання бяспекі пры ажыццяўленні абмену інфармацыяй і дакументацыяй паміж мытнымі органамі дзяржаў Супольнасці.
Бакі разгледзяць і "шэраг бюджэтна-фінансавых пытанняў", гаворыцца ў паведамленні. Магчыма, за гэтымі "пытаннямі" і хаваецца галоўная мэта візіту беларусаў — абмеркаваць магчымасць атрымання крэдыту са Стабфонда ЕўрАзЭС. Аб такім крэдыце гаворка ўжо ішла напярэдадні нядаўняй сустрэчы прэм'ераў Пуціна і Мясніковіча, аднак тады гэтая тэма, напэўна, развіцця не знайшла.