Віцебскага актывіста дапыталі супрацоўнікі КДБ
Актывіст "Маладой Беларусі" Алесь Галавань распавёў, што, учора ўвечары яго паклікалі на гутарку з двума супрацоўнікамі КДБ, паведамляе Радыё Свабода.
Галавань распавёў, што пытанні тычыліся яго знаходжання ў Мінску 19 снежня. Супрацоўнікаў КДБ таксама цікавіла, хто яшчэ з Віцебску ездзіў туды або збіраўся паехаць. Галавань сказаў, што з пэўнасцю можа гаварыць толькі пра сябе, а яго самога затрымалі і асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на 10 сутак, якія ён адбыў у жодзінскай турме.
Пакуль актывіста не было, у яго дома правялі ператрус. Як патлумачыла маці Алесю Галаваню, міліцыянты спрабавалі знайсці ягоны пашпарт, але так і не знайшлі.