Віцебскага наркагандляра злавілі пасля перадазавання ў яго кліентаў

Два маладыя хлопцы апынуліся ў лякарні з-за перадазавання гераіну. Гэта дапамагло віцебскім праваахоўным органам злавіць наркагандляра, у якога знайшлі 33 грамы гэтага наркотыку. Магчыма, пацягнуўшы за гэтую нітачку, міліцыя перакрые чарговы канал паступлення гераіну ў Беларусь. Па высновах экспертаў, гераін — даволі высокай якасці. Сёлета гэта самая буйная партыя гэтага рэчыва, затрыманая на Віцебшчыне. У мінулым былі і больш сур’ёзныя выпадкі.

Супрацоўнік міліцыі: Летась знаходзілі 47 грамаў гераіну ў цыганоў, прывозілі яны з Расіі, а 26 цыганоў былі затрыманыя. Цяпер крымінальныя справы у суды накіроўваем менавіта па гераіне.