Віцебская міліцыя правяла круглы стол з "былымі алкаголікамі”

Віцебская міліцыя на мінулым тыдні правяла круглы стол з удзелам алкаголікаў, якія вярнуліся з лячэбна-працоўных прафілакторыяў. Мэта акцыі, якую плануецца праводзіць рэгулярна, — абазначыць і абмеркаваць праблемы людзей, якія прайшлі лячэнне ад алкагалізму.
Як адзначыў намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Папко, нягледзячы на шчырае жаданне весці цвярозы лад жыцця, некаторыя не ў стане самі справіцца з праблемамі і вяртаюцца на слізкі шлях.

Дапамагчы такім людзям — задача тых, хто прыйшоў на гэтую сустрэчу. За круглы стол, акрамя чатырох "выпускнікоў" ЛПП, селі прадстаўнікі праваахоўных органаў, адміністрацыі раёна, псіханеўралагічнага дыспансера, службы занятасці.

БелаПАН