Віцебская міліцыя ўчора падтрымала ідэю дыктоўкі

У нядзелю раніцай на вуліцы ў цэнтры Віцебску мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда пісаў нацыянальную дыктоўку. Распаўсюднік незалежнай прэсы пісаў яе пад магнітафон на невялічкім століку, на якім размясціў шыльду з надпісам "Першая нацыянальная дыктоўка".

Падчас напісання дыктоўкі да яго двойчы падыходзілі супрацоўнікі міліцыі, але не перашкаджалі акцыі. Наадварот, падпалкоўнік міліцыі прапанаваў Барысу Хамайду сваю абарону і сказаў, што апазіцыянер можа тэлефанаваць у РАУС, калі хто-небудзь пакрыўдзіць яго падчас напісання дыктоўкі.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск