Віцебская моладзь зладзіла пленэр над парэшткамі Мікалаеўскага сабора
24 траўня віцебскія студэнты і навучэнцы мастацкай школы №1 зладзілі стыхійны пленэр на тым месцы, дзе калісці стаяў Мікалаеўскі сабор. Ён быў пабудаваны у XVII стагоддзі, а напрыканцы 50-х знішчаны.
На месцы, дзе стаяў саборны комплекс, цяпер знаходзіцца плошча Свабоды ды парк імя Фрунзэ. Ад былой культавай пабудовы захаваліся толькі парэшткі падмурку - пад зямлёй і асфальтам.
Як мы ужо паведамлялі, з 10 траўня скрозь парэшткі муроў сабору вядзецца пракладка каналізацыйнага дзюкера. Работы пачаліся без узгаднення з Акадэміяй Навук ды Міністэрствам культуры, аб чым спецыялістамі па ахове гістарычнай спадчыны былі складзеныя адпаведныя пратаколы.
Грамадскасць Віцебска з першага дня, як экскаватары адрылі на плошчы Свабоды катлаван і пачалі угрызацца ў парэшткі падмурку, ладзіць акцыі пратэсту. На агароджы вакол катлавана штодня з’яўляюцца жалобныя стужачкі ды букеты жывых кветак. Спачатку супрацоўнікі “Віцебсквадаканала” зрывалі іх, але потым проста перасталі звяртаць на стужкі увагу.
Падчас пленэру маладыя людзі сабраліся вакол катлавана, дзе ўжо зманціраваны каналізацыйны калодзеж, і малявалі Мікалаеўскі сабор такім, якім ён быў калісьці - велічным і прыгожым. Папярэдне яны разгледзелі рэпрадукцыі старых паштовак з выявай сабора, азнаёміліся з яго гісторыяй.
Студэнты мяркуюць, што работы, якія атрымаліся у выніку пленэра, дадуць пачатак экспазіцыі, прысвечанай Свята-Мікалаеўскаму сабору.
Наступны пленэр віцебская моладзь мяркуе зладзіць ужо не стыхійна. Ён запланаваны на 4 чэрвеня. На гэты пленэр хлопцы і дзяўчаты мяркуюць запрасіць вядомых віцебскіх мастакоў. Некаторыя з іх ужо далі папярэднюю згоду на удзел у акцыі.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск