Віцебскі аэрапорт усю ноч працаваў у штатным рэжыме

Усю ноч працаваў у штатным рэжыме віцебскі аэрапорт. Ён прыняў некалькі самалётаў з Польшчы са сваякамі загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам, паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал. Сярод іншых, у Віцебску ўчора вечарам прызямліўся самалёт з братам загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага Яраславам. На аўтамабілі ён наведаў Смаленшчыну, дзе апазнаў цела Леха Качыньскага, знойдзенае на месцы катастрофы.

Учора ў віцебскі аэрапорт прыляцеў і самалёт прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска. Ён таксама наведаў месца трагедыі, дзе сустрэўся з прэм'ерам Расіі Ўладзімірам Пуціным. Уначы і Туск, і Качыньскі вылецелі з Віцебска ў Варшаву.