Віцебскі рабочы хадзіў на працу з пісталетам у кішэні

З пісталетам у кішэні хадзіў на працу 26-гадовы рабочы віцебскага тэлезавода "Віцязь". 20 жніўня яго затрымалі на прахадной прадпрыемства.
Пра тое, што высветлілі праваахоўныя органы, распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Паводле высноваў экспертаў, пісталет прыдатны для стральбы патронамі калібра 6,7 міліметра. Зброя аказалася самаробнай. Зараз следчыя высвятляюць, зрабіў хлопец пісталет сам ці набыў яго у якога-небудзь мясцовага "вынаходніка".