Віцебскі школьнік намаляваў на японскі залаты медаль

Залаты медаль атрымаў за ўдзел у Міжнароднай дзіцячай мастацкай выставе ў Японіі 11-гадовы віцебскі школьнік Косця Сушынскі. У конкурсе бралі ўдзел больш як 50 тысяч дзяцей з 36 краін свету. Малюнак віцебскага хлопчыка ўвайшоў у лік 50 лепшых работ, аўтары якіх атрымалі залатыя медалі. Срэбны медаль атрымала сяброўка Косці Каця Карнейчык.

Хлопчык і дзяўчынка займаюцца ў мастацкім гуртку “Мурашнік”, якім кіруе Ірына Мурашка. Дарэчы, яны былі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі на Міжнароднай дзіцячай выставе, якая ў гэтым годзе праходзіла у трыццаць восьмы раз.

Ядвіга Сташэўская
, Еўрарадыё, Віцебск