Віцебскі школьнік "замініраваў" Летні амфітэатр і тры школы

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі віцебскага 9-класніка: ён паведаміў, што рыхтуецца мініраванне шэрагу аб'ектаў горада. Па словах падлетка, выбуховыя прыстасаванні закладзеныя ў трох сярэдніх школах, канцэртнай зале і Летнім амфітэатры. На затрыманага распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 340 ("Заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы") Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Нагадаем, што ў Летнім амфітэатры адбываецца цырымонія адкрыцця і закрыцця Славянскага базара, Летні амфітэатр у Віцебску лічыцца самой вядомай канцэртнай пляцоўкай краіны і своеасаблівым знакам Славянскага базара, адзначае "Інтэрфакс"