Віцебскіх дзяўчат асудзілі за несапраўднае паведамленне аб згвалтаванні

Дзве жыхаркі Першамайскага раёну Віцебска асуджаныя за несапраўднае паведамленне аб згвалтаванні.  Падрабязнасці гэтай гісторыі паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Адна з дзяўчын патэлефанавала ў міліцыю і расказала, што яе і сяброўку згвалтаваў хлопец, які знаходзіўся ў яе ў гасцях. У ходзе следства высветлілася, што мужчына ніўчым невінаваты.

Яны проста пілі разам з яшчэ некалькімі сябрамі. П'янка доўжылася два дні, і гаспадыні кватэры нарэшце надакучыла такое працяглае свята. Каб пазбавіцца гасцей, яна і выдумала гісторыю са згвалтаваннем”.


Паводле судовай пастановы, гаспадыня кватэры правядзе за кратамі паўтара года. Яе сяброўка атрымала такі ж тэрмін пакарання, але з адтэрміноўкай.