Віцебскія чыноўнікі паказалі майстар-клас па высадцы дрэваў

Гарадская акцыя "Зялёны горад" стартавала ў суботу ў Віцебску. На працягу верасня-кастрычніка ў абласным цэнтры плануецца добраўпарадкаваць больш за 10 паркаў і сквераў, а таксама высадзіць каля 2 тысяч дрэваў.  Як паведамляе БЕЛТА, першымі ўзялі ўдзел у акцыі журналісты і чыноўнікі аблвыканкама на чале з старшынём Аляксандрам Косінцам і гарвыканкама на чале са старшынём Віктарам Нікалайкіным. Разам яны высадзілі 150 дрэваў і кустарнікаў на адной з алеяў у парку Працоўнай славы (яе, дарэчы, назвалі Алеяй журналістаў). Віцебскія чыноўнікі паказалі некаторым з удзельнікаў акцыі майстар-клас па высадцы дрэваў.