Віцебскія камунальнікі вырашылі жабраваць прыгожа
Віцебскае прадпрыемства ЖКГ вырашыла сабраць дадатковыя грошы на добраўпарадкаванне з прадпрыемстваў ды грамадзян. Камунальнікі адкрылі дабрачынны рахунак, на які кожны ахвотны можа пералічыць ахвяраванні. Намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Павел Лосіч, каментуючы гэтую ініцыятыву, заявіў: “Адкрыўшы дабрачынны рахунак для добраўпарадкавання горада, ЖКГ адраджае традыцыі мецэнацтва”.
Першыя мэты, на якія камунальнікі мяркуюць назбіраць грошай з “мецэнатаў” — фарбаванне фасадаў дамоў на цэнтральнай вуліцы Леніна да Дня незалежнасці, а таксама добраўпарадкаванне набярэжнай Заходняй Дзвіны ды гарадскіх паркаў.