"Vicious Crusade" выдалі сінгл 4 Love і даюць канцэрт & Friends!

25 красавіка "Vicious Crusade" у "Рэактары" прэзентуюць плытку, запісаную з паплечнікамі па беларускай цяжкай сцэне. Ёй папярэднічае інтэрнэт-сінгл, які можна свабодна спампаваць з сайта гурта! Інтэрнэт-сінгл "What U Gonna Do 4 Love?" быў выкладзены ў сеціва 19 красавіка. І тут без сяброў VC не абыйшлося: песня запісаная сумесна з мінскай метал-кор камандай "My Ocean".

Сінгл папярэднічае рэлізу ўнікальнага праекту – аўдыёкампіляцыі "Vicious Crusade & Friends", створанай "Vicious Crusade" у супрацоўніцтве з іншымі прадстаўнікамі беларускай цяжкай сцэны: "Nightslide Glance", "Aillion", "Symphony of Seven", "Distortion" ды "Clan".

Прэзентацыя альбома "Vicious Crusade & Friends" адбудзецца 25 красавіка ў сталічным клубе "Рэактар" (вуліца Веры Харужай, 29). Пачатак канцэрта ў 17:00.

Сінгл "What U Gonna Do 4 Love?" можна бясплатна спампаваць тут.