Віцябляне не разумеюць “мову” рэгуліроўшчыкаў на вуліцах

Ініцыятыва віцебскай дзяржаўтаінспекцыі - паставіць падчас фестывалю “Славянскі базар” на галоўных перакрыжаваннях горада прыгожых дзяўчат-рэгуліроўшчыц - прывяла да непаразуменняў з кіроўцамі ды пешаходамі. Тыя, як высветлілася, не разумеюць “мову паласатай палачкі”.
Таму зараз жыхарам горада раздаюць улёткі з адпаведнымі тлумачэннямі.
Каб падстрахавацца, ДАІшнікі падчас фестывалю плануюць паставіць сваіх інспектараў і на тратуарах вакол прыгажунь-рэгуліроўшчыц. Дадатковыя інспектары будуць кіраваць натоўпам, падаючы каманды голасам - “ісці” альбо “стаяць”.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск