Відавочца: “Самалёт праляцеў нізка над пяціпавярхоўкамі і зваліўся…”

Жыхары Радзялавічаў і Хатынічаў у Ганцавіцкім раёне распавялі Еўрарадыё пра тое, як ля іх вёсак 23 верасня падаў МіГ-29. "Ён над дамамі ляцеў, там, дзе пяціпавярхоўкі стаяць. Вельмі невысока. Ледзь праляцеў за Радзялавічы і зваліўся…" – распавядае жыхарка Хатынічаў.

"Гэта быў працоўны час, пачатак на шостую, – кажа яшчэ адна тамтэйшая жыхарка. – Яны зваліліся ў лесе. Там балота, лес. Ад вёскі парадкам, але дым нават мы бачылі".

"Апошнія дні самалёты лёталі часта, – дадае супрацоўніца амбулаторыі ў Радзялавічах. – Відаць, нейкія вучэнні былі, але чаму дакладна – не ведаю".