Відэазапіс з Мэрылін Манро прадалі за 60 тысяч долараў

Невядомы відэазапіс з Мэрылін Манро і Кларкам Гэйблам быў прададзены на аўкцыёне ў Лас-Вегасе за 60 тысяч долараў.  На стужцы можна ўбачыць актрысу падчас здымак свайго апошняга фільма "Непрыкаяныя".

Архіўны запіс па кошце у некалькі разоў перавысіў сваю першапачатковую вартасць. Раней эксперты аўкцыённага дома ацанілі рарытэтны матэрыял у 10-20 тысяч долараў.

47-хвілінная каляровая плёнка з удзелам Мэрылін Манро была знятая адным з удзельнікаў здымачнай групы ў 1961 годзе і ніколі раней не выдавалася. На гэтых унікальных кадрах знятыя акцёры і тэхнічны персанал, які быў заняты ў здымках карціны "Непрыкаяныя".

На стужцы таксама прысутнічае рэжысёр фільма і партнёр Манро па здымках Кларк Гэйбл.

Па меркаванні аднаго калекцыянера, на гэтай стужцы Манро выглядае такой, якой яна была ў жыцці.

Нагадаю, што фільм "Непрыкаяныя" выйшаў на экраны ў 1961 годзе і стаў апошнім фільмам Гэйбла, які памёр ад сардэчнага прыступу неўзабаве пасля заканчэння здымак.

Манро, пасля ўдзелу ў "Непрыкаяных", здымалася яшчэ ў фільме "Нешта павінна здарыцца", аднак карціна так і не была завершаная з-за таго, што актрыса не здолела працягнуць здымкаў.

Праз некалькі месяцаў пасля заканчэння працы над фільмам Манро была знойдзеная мёртвай у сваім доме ў Брэнтвудзе. Што менавіта стала прычынай яе смерці, дагэтуль не вядома.

Фота: www.topnews.in