Віктар Ганчарэнка: Спадзяемся зноў прабіцца ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў

Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка задаволены гульнёй каманды ва ўчорашнім матчы з "Ювентусам", а таксама яе выступленнем на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Нагадаем, учора БАТЭ згуляў у Турыне з "Ювентусам" унічыю 0:0.  "Для нас вельмі важна выступаць у Лізе чэмпіёнаў, паколькі толькі так можна сустрэцца з найлепшымі еўрапейскімі камандамі, - гаворыць Ганчарэнка. - Удзел у гэтым турніры дапамагае прагрэсаваць і ўмацоўваць веру. Выступленне на групавым этапе стала для нас вялізным гонарам. Спадзяемся ў наступным сезоне зноў апынуцца тут і прабіцца ў 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў".

БелаПАН нагадвае, што ў групе Н першае месца заняў "Ювентус" - 12 ачкоў, другое месца ў мадрыдскага "Рэала", які набраў таксама 12 ачкоў, у "Зеніта" трэцяе месца - 5 ачкоў, у БАТЭ - чацвёртае месца і 3 ачкі. Адзначым, што барысаўчане адабралі ў лідэра групы 4 ачкі.