Віктар Канцавенка галадае у знак салідарнасці са Статкевічам
Палітычны ўцякач Віктар Канцавенка з Рэчыцы, які зараз знаходзіцца ва Ўкраіне, абвясціў галадоўку на знак салідарнасці з былым кандыдатам на прэзідэнта Мікалаем Статкевічам, арыштаваным КДБ, паведамляе Радыё Свабода.
Спадар Канцавенка быў даверанай асобай Статкевіча, арганізоўваў ягоныя сустрэчы з выбарцамі на Гомельшчыне.
У 2008 годзе Віткар Канцавенка балатаваўся як незалежны кандыдат у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Пасля масавых затрыманняў на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19-20 снежня Віктар Канцавенка праз Расію з'ехаў ва Ўкраіну, дзе папрасіў палітычнага прытулку.
Ці задаволіць ягоную просьбу пра прытулак ўкраінскі бок, стане вядома ўжо на гэтым тыдні.