Віктар Януковіч не выключае ўваходжання Ўкраіны ў Мытны саюз

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч не выключае ўваходжання сваёй краіны ў Мытны саюз, пры гэтым адзначае, што для гэтага неабходна будзе ўнесці ва ўкраінскую канстытуцыю змяненні. У прыватнасці, Януковіч адзначыў, што гаворка ідзе аб змяненнях у канстытуцыю, "якія магчымыя, і іх можна вырашыць як у парламенце, так, напрыклад, і на ўсеўкраінскім рэферэндуме", паведамляе БелаПАН.

Ва Украіне гучаць розныя меркаванні наконт далучэння да Мытнага саюза. Міністр эканомікі Украіны Васіль Цушко лічыць, што ўваходжанне Украіны ў Мытны саюз нявыгадна ні Украіне, ні членам саюза — Беларусі, Казахстану і Расіі.