Віктар Юшчанка распусціў парламент і прызначыў дату новых выбараў

Віктар Юшчанка падпісаў указ аб роспуску парламента — Вярхоўнай Рады. Сёння ранкам указ быў размешчаны на сайце прэзідэнта Ўкраіны.
Прычынай роспуску парламента Юшчанка назваў распад “аранжавай” кааліцыі, у якую ўваходзілі блокі прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнка і прапрэзідэнцкі "Наша Ўкраіна — Народная самаабарона". Распусціць парламент Юшчанку дазволіла норма Канстытуцыі, дзе рэгламентуецца колькасны склад кааліцый.

Новыя выбары прызначаныя на 7 снежня 2008 года.