Вікторыя Азаранка і Максім Мірны выйшлі ў чвэрцьфінал турніру ў Аўстраліі

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў аўстралійскім Брысбене. У матчы 1/8 фіналу беларуска ў напружанай барацьбе перамагла славачку Ярмілу Гайдашаву — 7:6, 7:5. У той жа дзень Азаранка і італьянка Франчэска Ск’явонэ выйгралі стартавы матч парнага разраду. У паядынку 1/8 фіналу яны перамаглі расійска-беларускі дуэт Анастасія Радзівонава і Таццяна Пучак — 6:3, 6:2.

Працягне барацьбу ў чвэрцьфінале парнага разраду і Максім Мірны. У стартавай гульні беларус і ізраільцянін Эндзі Рам былі мацнейшымі за чэхаў Томаша Бердыха і Радэка Штэпанэка.

Яшчэ адна прадстаўніца нашай краіны Вольга Гаварцова выбыла з барацьбы ў парным разрадзе. Іх дуэт з францужанкай Северын Брэмон прайграў прадстаўніцы Зімбабве Кары Блэк і амерыканцы Лізел Хубер.

"Прэсбол"