Вікторыя Азаранка прайграла і ў адзіночным разрадзе на турніры ў Таронта

Няўдалым атрымалася выступленне беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі на турніры ў Канадзе (прызавы фонд 2 млн долараў). У другім крузе адзіночнага разраду Азаранка прайграла Кім Клійстэрс з Бельгіі — 5:7, 6:4, 1:6. Раней беларуска выбыла і з парных спаборніцтваў ужо на першым этапе.