Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Празе
Беларуская тэнісістка Вікторыі Азаранка (26-е месца ў рэйтынгу) выбыла з турніру ў Празе. Гэта першы ў кар'еры 18-гадовай спартоўкі турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА). 4 траўня ў фінале спаборніцтваў з прызавым фондам 145 тыс. долараў ЗША Азаранка прайграла 13-й ракетцы свету Веры Званаровай з Расіі — 6:7 (2:7), 2:6. Нашая спартоўка была "пасеяная" пад трэцім нумарам, яе суперніца — пад першым.
Дарэчы, беларуская тэнісістка чатыры разы выходзіла ў фінал спаборніцтваў ВТА і ва ўсіх чатырох матчах зазнала паразу. Для 23-гадовай В.Званаровай цяперашні тытул стаў шостым, адзначае БелаПАН.
Дарэчы, беларуская тэнісістка чатыры разы выходзіла ў фінал спаборніцтваў ВТА і ва ўсіх чатырох матчах зазнала паразу. Для 23-гадовай В.Званаровай цяперашні тытул стаў шостым, адзначае БелаПАН.