Вікторыя Азаранка ўзнялася на 6-е месца ў рэйтынгу WTA
У рэйтынгу WTA па стане на 1 лютага 2010 года беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўзнялася на 6-е месца. Раней яна займала 7-е месца, нагадвае "Прессбол". На першым месцы ў рэйтынгу знаходзяцца Сэрэна Ўільямс (9195), на другім расіянка Дынара Сафіна (6480), на трэцім датчанка Каралін Вазняцкі (5995).
За тройкай лідэраў ідзе расіянка Святлана Кузняцова (5861), на пятым месцы амерыканка Вінус Уільямс (5526). Следам за ёй ідзе Вікторыя Азаранка (4960).
Сёмае месца займае расіянка Алена Дзяменцьева (4705), на восьмым - Алена Янкавіч з Сербіі (3845), на дзявятым - Агнешка Радванска з Польшчы (3605). Замыкае дзясятку лідэраў кітаянка На Лі (3500).