Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Маямі
На тэнісным турніры ў амерыканскім Маямі працягваюць выступленне два прадстаўнікі Беларусі — Вікторыя Азаранка і Максім Мірны.
Учора Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду, перайграўшы ў трэцім крузе расіянку Ганну Чакветадзе — 6:1, 6:4.
Як паведамляе БелаПАН, наступнай саперніцай беларускі будзе венгерка Агнеш Саваі, якая ў трэцім раўндзе перамагла сёмую ракетку свету Ану Іванавіч з Сербіі.
На жаль, яшчэ адна беларуска Настасся Якімава прайграла ў трэцім крузе Алісе Кляйбанавай з Расіі.
А вось Максім Мірны ў дуэце з ізраільцянінам Эндзі Рамам выйшаў у 1/8 фіналу мужчынскага парнага разраду. У першым матчы яны перамаглі італьянцаў Сымоне Балелі і Андреаса Сэпі. Наступнымі сапернікамі Мірнага і Рама будуць "пасеяныя" пад сёмым нумарам паўднёваафрыканцы Джэф Кутцы і Ўэслі Мудзі.