Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Токіё
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал прадстаўнічага турніру ў Токіё. У паядынку 3-га раўнда адзіночнага разраду супраць францужанкі Марыён Барталі нашая суайчынніца выйграла першы сэт з лікам 6:2. А затым, паведамляе БЕЛТА, францужанка не змагла працягнуць матч па стане здароўя. Лекары падазраюць у яе вірусную інфекцыю.
Такім чынам, у чвэрцьфінале Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Кока Вандэвэй. У чвэрцьфінал таксама прабіліся расійскія тэнісісткі Вера Званарова і Алена Дзяменцьева. Астатнія ўдзельніцы гэтай стадыі спаборніцтваў вызначацца пазней.
Турнір з прызавым фондам 2 млн долараў завершыцца на кортах японскай сталіцы 2 кастрычніка.