Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі

У паўфінал парнага разраду на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе выйшла беларуска Вікторыя Азаранка.
У 1/4 фінала яна разам з ізраільцянкай Шахар Пеер перамагла з лікам 6:1, 6:1 Жанэту Гусарову са Славакіі і Флавію Пенета з Італіі. За выхад у фінал Азаранка і Пеер будуць змагацца з кітаянкамі Цзы Янь і Цзэ Чжэн.

БелаПАН