Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал на турніры ВТА ў Індыян-Уэлсе

У матчы 1/4 фіналу беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (N 11 ВТА) абыграла расіянку Дынару Сафіну (2) 6:7 (4:7), 6:1, 6:3. У паядынку за вынахад у фінал Азаранка згуляе з расіянкай Верай Званаровай (6).

"Прессбол"