Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Токіё
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Токіё з прызавым фондам 2 млн долараў. 30 верасня ў 1/4 фіналу (чацвёрты круг) з лікам 6:2, 6:1 яна перамагла амерыканку Како Вандэвэге, якая прабілася ў асноўную сетку з кваліфікацыі.
Наступнай саперніцай Азаранка, паведамляе БелаПАН, будзе пераможца чвэрцьфінальнай пары Караліна Вазняцкі (Данія) — Агнешка Радваньска (Польшча).
Наступнай саперніцай Азаранка, паведамляе БелаПАН, будзе пераможца чвэрцьфінальнай пары Караліна Вазняцкі (Данія) — Агнешка Радваньска (Польшча).