Візы ў Беларусь могуць патаннець
У мэтах развіцця ўязнога турызму ў Беларусі пажадана знізіць кошт віз для іншаземцаў. Аб гэтым паведаміў учора памочнік Прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкоў, перадае БЕЛТА. Паводле слоў памочніка Прэзідэнта, многія замежныя турысты, пабываўшы ў розных экзатычных краінах, хочуць чагосьці новага. Беларусь можа стаць для іх прыемным адкрыццём, тым больш што ў краіне актыўна аднаўляюцца аб'екты турызму, развіваецца аграэкатурызм.
У той жа час для развіцця ўязнога турызму ў Беларусі існуюць розныя перашкоды, у прыватнасці высокі кошт віз для іншаземцаў, асабліва ў аэрапортах. Цяпер Міністэрства спорту і турызму распрацоўвае праект указа аб развіцці ўязнога турызму. Разглядаюцца некалькі варыянтаў: адмена віз, адмена консульскіх збораў і зніжэнне кошту віз.