Вольга Гаварцова прайграла на тэнісным турніры ў Чарльстане
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова выбыла з турніра ў Чарльстане з прызавым фондам 1 мільён долараў. У чвэрцьфінале парнага разраду разам з Цзінь-Вэй Чжань з Тайваня яна саступіла "пасеяным" пад першым нумарам Квеце Пешцы з Чэхіі і амерыканцы Лайзе Рэйманд — 4:6, 3:6.
БелаПАН нагадвае, што пасля пяці перамог (тры з іх — у кваліфікацыі) выбыла з тэніснага турніра ў Барселоне і беларуска Настасся Якімава, якая выступала ў адзіночным разрадзе.
БелаПАН нагадвае, што пасля пяці перамог (тры з іх — у кваліфікацыі) выбыла з тэніснага турніра ў Барселоне і беларуска Настасся Якімава, якая выступала ў адзіночным разрадзе.