Вольга Гаварцова выйшла ў паўфінал турніру ў Штутгарце ў парным разрадзе
Беларуска Вольга Гаварцова і полька Аліцыя Расольска выйшлі ў паўфінал спаборніцтваў дуэтаў на тэнісным турніры ў Штутгарце. Прызавы фонд турніру складае 700 тыс. долараў ЗША.
У ноч на 30 красавіка ў матчы другога круга беларуска-польская пара перамагла немак Юлію Гёргес і Ясміну Вёр — 3:6, 6:3, 10:3 (тай-брэйк). У першым раўндзе, дарэчы, гэтя нямецкі дуэт выйграў у беларускі Таццяны Пучак і латышкі Лігі Дэкмеерэ — 7:5, 7:6 (7:5).
Як нагадвае БелаПАН, у адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка не змагла выйсці ў чвэрцьфінал, прайграўшы ў другім крузе расіянцы Ганне Лапушчнковай — 3:6, 3:6. Летась Азаранка таксама спынілася на стадыі 1/8 фіналу, а ў 2008-м дайшла да паўфіналу.
На турніры серыі "Мастэрс" у Рыме з прызавым фондам 2,75 млн еўра пара Максім Мірны і Махеш Бхупаці прайграла ў другім крузе (1/8 фіналу) амерыканцам Джону Ізнеру і Сэму Куэрэю — 2:6, 7:6 (7:5), 6:10 (тай-брэйк).