Вольга Мянцюк спадзяецца, што яе пакараюць штрафам
На судовым паседжанні Вольга Мянцюк цалкам прызнала сваю віну і спадзяецца на штраф, інфармуе "Інтэрфакс".
Нагадаем, суд Мінскага раёна і Заслаўя разглядае справу Вольгі Мянцюк, якая абвінавачваецца ў тым, што перадала свайму п'янаму мужу Раману Менцюку ключы ад аўтамабіля, на якім яны пратаранілі "жывы шчыт" у сакавіку на трасе Мінск - Мікашэвічы.
На судовым паседжанні ў аўторак Раман Мянцюк спрабаваў давесці, што ён гвалтам завалодаў аўтамабілем і пры гэтым нанёс некалькі ўдараў сваёй нявесце, але яна гэтага не пацвердзіла. Вольга Мянцюк знаходзіцца на 8-м месяцы цяжарнасці.