Восьмы альбом гурта "Мумий Троль" выйдзе ў дзень "трох васьмёрак"
Новы альбом гурта "Мумий Троль" пад назвай "Васьмёрка" выйдзе 8 жніўня 2008 года, паведамляе РИА Новости. Гэты альбом стане ў гурта восьмым па ліку. "Рэвалюцыйнае рашэнне заключаецца ў тым, што ў новым альбоме ніякай канцэпцыі не існуе", - заявіў лідэр музычнага калектыву Ілля Лагуценка. Назву двайнога альбома, можна пазначыць знакам бясконцасці.
Дарэчы, ёсць верагоднасць, што ў апошні момант назва будзе зменена. "І я пайду і перакрэслю фламастэрам назву, якая была надрукавана на 100-тысячных тыражах, і напішу ад рукі цалкам новую. Не шкадуючы фламастэраў і чаканняў!", - заяўляе музыка.
Прэзентацыя "Васьмёркі", як сцвярджае Лагуценка, будзе вельмі арыгінальнай. Ён заявіў: "Мы будзем трансляваць відэакліп на самыя значныя аб'екты сучаснай сталічнай архітэктуры, дзе будынкі будуць экранамі своеасаблівага мабільнага графіці".
Па словах Лагуценкі, з усіх кампазіцый новага дыска ён асабліва вылучае песню пад назвай "Паспі, рок-н-рол". "Думаю, што ў ёй я перасягнуў самога сябе", - адзначае лідэр "Мумий Троля".
Некаторыя песні з "Васьмёркі" ужо выпускаліся на дыску пад назвай "Кантрабанда", які прыкладаўся да часопіса "Афіша". Пры гэтым усе песні альбома з'яўляюцца абсалютна новымі: яны складзеныя за апошнія шэсць месяцаў. Праца над "Васьмёркай" ішла ў Маскве, Еўпаторыі і Лос-Анжэлесе.
Фота: www.zhekin.photosight.ru