В.Сіўчыка пасадзілі на 10 сутак за Курапаты

Суд Мінскага раёна 4 чэрвеня асудзіў на 10 сутак арышту старшыню секцыі "Мемарыял" Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслава Сіўчыка. Палітыка абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемстве або пікетаванні. Супрацоўнікі Мінскага РУУС затрымалі В.Сіўчыка ў Курапатах напярэдадні цырымоніі памінання ахвяр сталінізму. Акцыя ладзілася ў сувязі з 20-годдзем адкрыцця міру трагедыі ўрочышча.

Невядомы ў грамадзянскім, які прадставіўся намеснікам начальніка РУУС па прозвішчы Грыб, даў слова гонару афіцэра, што В.Сіўчыка адвязуць назад ва ўрочышча. Аднак гэтага не адбылося. Ноч палітык правёў у ізалятары часавага ўтрымання Мінскага РУУС.

Хартыя-97