Вячэра ў рэстаране пагражае беларускаму гастарбайтэру 2 гадамі калоніі

Вячэра коштам у 23 тысячы расійскіх рублёў можа абыйсціся беларускаму гастарбайтэру ў два гады пазбаўлення волі. Як паведамляе сайт "Право.ру", 31-гадовы беларус, які аздабляў загарадны дом буйнога прадпрымальніка, накіраваўся ў рэстаран. Разам з дзвюма дзяўчатамі жыхар Гомельшчыны заказваў дарагія вытанчаныя стравы. А калі афіцыянт прынёс рахунак, будаўнік заявіў, што плаціць адмаўляецца, бо не мае грошай.

Супрацоўнікі рэстарана выклікалі міліцыянтаў. Тыя пачалі крымінальную справу на злачынцу. Цяпер ён знаходзіцца пад арыштам.