Вячэра з Рычардам Гірам каштуе 13 тысячаў долараў

Вядомы галівудскі акцёр Рычард Гір вырашыў даць сваім прыхільнікам магчымасць павячэраць з ім. Пачатковы кошт застольнай размовы з Гірам у яго рэстаране, які яшчэ не адкрыўся, – 13 тысяч долараў. Але абед з Гірам з'яўляецца адным з тысячы іншых лотаў, выстаўленых на дабрачынным аўкцыёне Фонда Роберта Кэнэдзі, арганізацыі па абароне правоў чалавека, якая была створана ў 1968 годзе.

Акцёр праводзіць інтэрнэт-аўкцыён па продажы сустрэч з кіназоркамі, палітыкамі і спартоўцамі, а таксама ўдзелу ў тэлеперадачах і нават невялікіх роляў у тэлесерыялах. У спіс лотаў на аўкцыён таксама ўвайшлі вандроўка па здымачнай пляцоўцы серыяла "Адчайныя хатнія гаспадыні" і спатканне з акцёрам Робінам Уільямсам.

Гір прапануе набыць квіткі на цырымонію ўручэння ўзнагарод MTV і сустрэчу з вядомым дызайнерам Оскарам дэ ла Рэнта, а таксама наведванне любога музея разам з былым сенатарам і астранаўтам Джонам Гленам. У спісе значацца гітара з аўтографам Крыса Саймана і сукенка Ціны Цёрнэр.

Дадам, што прапановы незвычайных лотаў на аўкцыён усё яшчэ працягваюць паступаць на сайт фонду. Арганізатары аўкцыёну спадзяюцца сабраць прыкладна 600 тысяч долараў, якія "пайдуць на дапамогу абаронцам правоў чалавека па ўсім свеце".

Гандаль у інтэрнэце пачаўся 20 сакавіка і працягнецца да 6 красавіка. Летась такі аўкцыён прынёс каля 360 тысяч долараў.

Фота: suburbarazzi.lohudblogs.com