Вялікабрытанія ўводзіць моўны тэст для шлюбных віз
Грамадзяне іншых краін, якія прыбываюць у Вялікабрытанію для шлюбу з брытанскімі грамадзянамі, цяпер павінны паказаць дастатковае веданне англійскай мовы. Новаўвядзенне набудзе моц з гэтай восені. Лейбарысцкі кабінет планаваў увесці гэтыя меры ў ліпені 2011 г., аднак кааліцыя кансерватараў і ліберал-дэмакратаў прыспешыла іх. Шлюбны партнёр брытанца павінен прадэманстраваць веданне асноваў англійскай мовы, неабходных у паўсядзённым жыцці. Гэтае патрабаванне актуальнае і для аднаполых шлюбаў.
У 2009 г. шлюбныя візы ў Брытаніі атрымалі 59 тысяч чалавек, якія пражываюць па-за Еўрасаюзам, адзначае ВВС.
Паводле прагнозаў, новыя правілы прывядуць да 10% - паніжэння колькасці шлюбных заявак, прычым найперш ад выхадцаў з Індыі, Пакістану і Бангладэшу.