Вялікі пажар у цэнтры Мінска (фота)
Больш за гадзіну спатрэбілася для ліквідацыі пажара на тэрыторыі былой калоніі ў раёне вуліцы Кальварыйскай
Вялікі пажар здарыўся ўвечары 24 траўня на тэрыторыі былой калоніі па вуліцы Кальварыйскай у беларускай сталіцы. Гарэў аднапавярховы будынак, у якім захоўваліся адходы скуразамяняльніка і смецце. Плошча пажару склала каля 300 квадратных метраў, полымя ўздымалася на вышыню 8-10 метраў.
Больш за гадзіну спатрэбілася супрацоўнікам МНС, каб ліквідаваць пажар. У выніку надзвычайнай сітуацыі ніхто не пацярпеў, прычына пажару высвятляецца, паведамляе беларускі партал tut.by.
Фота — tut.by