Вярхоўны суд адклаў разгляд справы аб збіцці Зянона Ломаця

Вярхоўны суд адклаў разгляд крымінальнай справы аб збіцці старшыні камітэта Дзяржкантролю Зянона Ломаця па просьбе пацярпелага.
Суд перанесены на 14 лістапада. Як раней паведамляў генпракурор Пётр Міклашэвіч, па справе ў якасці абвінавачаных праходзяць тры супрацоўнікі КДБ і адзін супрацоўнік Савета бяспекі.

Ім інкрымінуюць “перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў з прымяненнем гвалту”. Яны нібыта збілі Ломаця. Двое абвінавачаных знаходзяцца пад вартай, яшчэ двое пад падпіскай аб нявыездзе. Па словах Міклашэвіча, гэтая справа расследавалася пад грыфам “сакрэтна”.

“Інтэрфакс”