Вярхоўны суд пачынае разглядаць справу арганізацыі "Наша Вясна"
Судовы працэс па пазове заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі "Наша Вясна" да Мінюста пачынаецца ў аўторак у Вярхоўным судзе Беларусі. Праваабаронцы патрабуюць адмяніць рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання. БелаПАН нагадвае, што сярод іншага Мінюст паставіў пад сумненне факт правядзення ўстаноўчага сходу арганізацыі, паколькі памяшканне офіса Аб'яднанай грамадзянскай партыі, на думку чыноўнікаў, вельмі малое.
"Наша Вясна" (раней — пад назвай "Вясна") была ліквідаваная Вярхоўным судом у 2003 годзе. Ад таго часу ўсе спробы легалізацыі арганізацыі былі няўдалыя.
"Наша Вясна" (раней — пад назвай "Вясна") была ліквідаваная Вярхоўным судом у 2003 годзе. Ад таго часу ўсе спробы легалізацыі арганізацыі былі няўдалыя.