Вярхоўны суд Расіі адмяніў апраўдальны прысуд па справе Паліткоўскай
Апраўдальны прысуд па справе аб забойстве расійскай журналісткі Ганны Паліткоўскай адменены Вярхоўным судом Расіі.
Прысуд быў абскарджаны пракуратурай, якая настойвала на яго адмене і накіраванні справы на новы разгляд. У лютым 2009 года прысяжныя апраўдалі братоў Джабраіла і Ібрагіма Махмудавых, а таксама былога міліцыянта Сяргея Хаджыкурбанава.
Па меркаванні калегіі, следства не сабрала дастатковых доказаў дачынення падсудных да злачынства, інфармуе агенцтва “РИА Новости”.
Нагадаем, Ганна Паліткоўская была забітая ў Маскве ў кастрычніку 2006 года. Братоў Махмудавых вінавацілі ў тым, што яны дапамагалі свайму брату Рустаму Махмудаву ў падрыхтоўцы забойства, а міліцыянта — ў арганізацыі назірання за журналісткай.