Вярхоўны суд разглядае справу гомельскіх міліцыянтаў-браканьераў
Разгляд крымінальнай справы пра незаконнае паляванне ў Гомельскай вобласці пачаў Вярхоўны суд Беларусі. На лаве падсудных апынуліся былыя супрацоўнікі міліцыі, паведамляе БЕЛТА. Справа слухаецца ў закрытым рэжыме. Абвінавачванымі праходзяць чытыры былыя міліцыянты. Трое з іх знаходзяцца пад вартай, чацвёрты — пад падпіскай аб невыяздзе.
Сярод абвінавачваных былы начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі палкоўнік Віктар Ермакоў, былы начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РУУС Гомельскай вобласці Леанід Мінянкоў, былы начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй УУС Гомельскай вобласці Аляксандр Малаеў і былы начальнік аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй у стратэгічных напрамках УУС Гомельскай вобласці Дзмітры Баранаў.
Усіх іх вінавацяць па розных частках артыкула 426 Крыімнальнага кодэксу Беларусі ("Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў").