Вяселле ў баранавіцкім Лядовым палацы каштуе 1,5 мільёна рублёў
У Лядовым палацы ў Баранавічах плануюць ладзіць вясельныя цырымоніі. Працэдура ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу на арэне Лёдавага палаца па прыблізных падліках спецыялістаў ЗАГС будзе каштаваць прыкладна 1,5 млн рублёў. Як адзначае "Intex-press", звычайная цырымонія каштуе каля 50 тысяч. Прычым у гэтую суму ўваходзіць і кошт сімвалічнага замочка, які маладыя могуць павесіць на адно з дэкаратыўных дрэў на выспе кахання.
Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі даручыў чыноўнікам распрацаваць пытанне наконт правядзення вяселляў на лёдзе. На думку гарадскога кіраўніка, у горадзе ёсць заможныя людзі, якія не проста захочуць незвычайнае вяселле, але і змогуць сабе дазволіць такія выдаткі.
Дзічкоўскі даручыў спецыялістам распрацаваць некалькі варыянтаў, якія павінны адрознівацца не толькі сцэнарамі, але і коштам.